Анонс: 18-га кастрычніка Госць Рацыі – Віталь Цімошчанка
22-га кастрычніка ў Празе распачне сваю працу Першы з’езд беларусаў Чэхіі, які пройдзе пад патранатам мэра чэшскай сталіцы. Аргкамітэт запрашае да ўдзелу ўсіх беларусаў і беларусак, якія стала пражываюць у Чэхіі.
Наша калега, Вольга Сямашка пагутарыла з суарганізатарам буйнога беларускага з’езду, сябрам суполкі «Пагоня», Віталем Цімошчанкам пра тое, якая галоўная праблема ў беларусаў Чэхіі, як мясцовыя ўлады спрыяюць беларускай справе і чаму менавіта зараз у Празе збіраецца Першы з’езд беларусаў.
Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам Віталя Цімошчанкі, суарганізатара Першага з’езду беларусаў Чэхіі, слухайце ў аўторак, 18-га кастрычніка, на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 08.10 адпаведна.
Беларускае Радыё Рацыя