Беларусь пратэрмінавала плацяжы па крэдытах
Сусветны банк заявіў, што Беларусь пратэрмінавала плацяжы па крэдытах, выданых Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця.
Па ўсіх пазыках устаноўлены статус непрацуючых. Паводле прынятых у банку правілаў, крэдыты становяцца непрацуючымі, калі плацяжы па іх пратэрмінаваныя больш як на паўгода. Адзначаецца, што па стане на 14 кастрычніка пратэрмінаваныя плацяжы Беларусі склалі амаль 68,5 мільёнаў даляраў у эквіваленце. Агульная сума крэдытаў, выданых Беларусі і яшчэ не выплачаных ёю, складае 967 мільёнаў даляраў.
Варта дадаць, што група Сусветнага бака спыніла свае праграмы ў Беларусі сёлета ў сакавіку, але новыя крэдыты для Беларусі не ўзгадняліся яшчэ з траўня 2020 года.