У Беластоку пачаўся новы сезон курсаў „Мова Нанова”



У беластоцкім пабе Beer4u („Бір Фо Ю”) стартаваў новы сезон курсаў беларускай мовы „Мова Нанова”.

Удзельнікаў чакалі правілы зваротаў у штодзённым жыцці і міні-віктарына па гісторыі беларускай літаратуры. Галоўную мэту курсаў агучыла вядучая Кацярына Ваданосава:

„Мова Нанова” – гэта курсы не столькі сістэматычныя, колькі курсы душэўныя. Мы тут не спрабуем адукаваць, мы спрабуем зрабіць так, каб людзям было цікава і каб яны перасталі саромецца гаварыць па-беларуску. Гэта зараз самая галоўная праблема беларусаў.

На адкрыцці сезону таксама выступіў легендарны беларускі музыка, удзельнік гуртоў N.R.M., Pete-Paff, Garadzkija Піт Паўлаў. Разам з гітарыстам Васілём Ярмоленкам ён прэзентаваў праграму „Зброя. Золата. Кабеты”.

Беларускае Радыё Рацыя