Паветраная трывога на значнай частцы тэрыторыі Украіны, выбухі ў Кіеве



Раніцай 18-га кастрычніка расейцы атакавалі некалькі абласцей Украіны.

У сталіцы краіны – Кіеве адбыліся тры ўдары па энергетычнай інфраструктуры ў Дзяснянскім раёне. Жыхароў просяць захоўваць інфармацыйную цішыню і знаходзіцца ў сховішчах.

У Дняпры таксама адбыліся ўдары па энергетычнай інфраструктуры. У вобласці – праблемы з забеспячэннем вадой і электрычнасцю.

У Харкаве за пяць хвілін прагучалі дзве серыі выбухаў, спыніла працу метро. Дзве ракеты трапілі ў энергетычны аб’ект Жытоміра. Акрамя таго, прагучалі выбухі ў Запарожжы.

Адбылася атака на Нікалаеўшчыну, у горадзе прапала святло. Уначы ў вобласці збілі пяць дронаў-камікадзэ. Прагучалі выбухі ў Крывым Рогу.