Таццяна Новікава: АЭС не могуць быць добра абароненыя ў выпадку вайны



Глава ўкраінскага „Энергаатаму” Пётр Коцін заявіў у інтэрв’ю нямецкаму выданню ZDF, што верагоднасць аварыі на Запарожскай АЭС застаецца высокай. Па яго словах, сітуацыя пагаршаецца з кожным тыднем прысутнасці расейскіх вайсковых. Пашкоджаныя важныя сістэмы і будынкі, персанал станцыі знаходзіцца ў палоне і не можа пакінуць яе.

Пра высокую рызыку аварыі кажа і эколаг, удзельніца Беларускай антыядзернай кампаніі Таццяна Новікава:

– Калі мы перажывём гэтую вайну, я маю на ўвазе ўсё чалавецтва, то трэба будзе думаць пра тое, што аб’екты ядзернай энергетыкі, мы пра гэта казалі раней, эколагі казалі, што гэта вельмі салодкі аб’екты для тэрарыстаў. Гэта аб’екты, якія нават на тэарэтычным узроўні не могуць быць добра абароненыя ў выпадку вайны.

Па словах Новікавай, цывілізаванаму свету варта думаць пра альтэрнатыву ядзернай энергетыцы, бо АЭС і надалей могуць быць мішэнямі ў выпадку іншых узброеных канфліктаў.

Беларускае Радыё Рацыя