28-30 кастрычніка адбудзецца фестываль „Бардаўская восень”
Фестываль „Бардаўская восень” адбудзецца сёлета з 28 па 30 кастрычніка. Імпрэза вернецца да аматараў беларуска-польскай культуры пасля двухгадовага перапынку і пройдзе ўжо 27-ы раз.
Уваход на мерапрыемствы будзе вольным.
„Сёлета, апроч музычнай часткі, гасцей чакаюць творчыя сустрэчы з сучаснымі беларускімі літаратарамі. А 29-га кастрычніка „Бардаўская восень” будзе прысвечаная Ночы расстраляных паэтаў”, – расказвае арганізатар фэсту, кіраўнік фундацыі „Tutaka” Павел Станкевіч:
– Вельмі таленавіты театральны беларускі рэжысёр Андрэй Сачанка супольна з Купалаўцамі стварае праграму „37-22”. „37” да ночы расстраляных, „22”, мне падаецца, не трэба тлумачыць. Гэта будзе прэм’ера, зусім новы праект, які адмыслова рыхтуецца да гэтай падзеі.
Поўную праграму фестывалю можна ўбачыць у суполцы на Facebook.
Беларускае Радыё Рацыя