У Вільні пройдуць чарговыя заняткі беларускай мовай
Ужо сёння, 19 красавіка, у Вільні пройдуць чарговыя традыцыйныя заняткі беларускай мовай. Мерапрыемства адбудзецца ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры. Вядоўцам курсаў выступіць філолаг і палітык Вінцук Вячорка, – распавяла адна з галоўных арганізатараў Паўліна Вітушчанка:
– Запрашаем на заняткі беларускай мовы з сапраўдным экспертам у тэме – Вінцуком Вячоркам. Чакаем на занятках і тых, хто беларускай валодае вольна, але хоча даведацца пра сваю родную мову больш, або і не родную, – проста больш. І тыя, якім яшчэ складана размаўляць, але яны хацелі б размаўляць лепш. Усё гэта можа быць дасягнута пад мудрым кіраўніцтвам спадара Вінцука.
Заняткі беларускай мовай пачынаюцца а 19-й гадзіне літоўскага часу па адрасе вуліца Вільніаус, 20.
Беларускае Радыё Рацыя