У Лідзе прэзентавалі кнігу Юркі Голуба
19 кастрычніка ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя кнігі Юркі Голуба „Дыханне трыснягоў”.
Яе ўклаў беларускі пісьменнік Міхась Скобла. Кніга выйшла ў друк за кошт сродкаў сям’і аўтара.
Юркі Голуба ўжо з намі няма, два гады таму ён, як птушка шчасця і надзеі, узляцеў у нябёсы. Але ж лідзяне памятаюць творцу. Памятае яго і горад Ліда. У Лідзе, ён быў неаднаразова: прыязджаў з сябрамі па пяру з Гародні, сустрэчы былі і ў Доме Валянціна Таўлая і ў Лідскай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы. Лідскія паэты заўсёды мелі непарыўную сувязь з ім.
Перад прысутнымі цікава выступілі ўкладальнік, рэдактар і аўтар прадмовы да кнігі Міхась Скобла, а таксама гарадзенскія творцы Валянцін Дубатоўка, Ала Петрушкевіч, Янка Трацяк, Валерый Петрыкевіч, Міхась Зізюк, Аляксандр Краўцэвіч, Рычард Бялячыц, лідскі пісьменнік Суднік Станіслаў, якія шчыра ўспаміналі Юрку Голуба.
Беларускае Радыё Рацыя