Атрымаць польскую гуманітарную візу стане больш складана



Прыём дакументаў на гуманітарную візу Польшчы спынілі візавыя цэнтры Менска, Гомеля і Магілёва. Падаць дакументы цяпер можна толькі ў візавых цэнтрах Берасця, Баранавічаў і Пінска.

Фота: tuda-suda.by

Каб разабрацца, як цяпер беларусам падаваць дакументы на атрыманне гуманітарнай візы, журналісты “Зеркала” патэлефанавалі ў консульскі аддзел пасольства Польшчы ў Беларусі. Там пацвердзілі: спіс гарадоў, у якіх можна падацца на візу, стаў меншы, што вынікае з пастановы польскага МЗС, ідзе скарачэнне колькасці дыпламатаў і супрацоўнікаў.

Падаць дакументы на гуманітарную візу можна ў Менску, абгрунтаваўшы факт рэпрэсій і прыклаўшы сканы адпаведных дакументаў, папярэдне трэба звярнуцца на электронную пошту дыпламатычнай пляцоўкі. Калі дакументальных пацверджанняў няма, трэба будзе звяртацца ў візавыя цэнтры Берасцейскай вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя