Яраслаў Раманчук: Беларусы не разумеюць канцэпцыі страчанай выгады
Cусветны банк у кастрычніку прыпыніў абслугоўванне крэдыту Беларусі.
Эканаміст Яраслаў Раманчук тлумачыць, што грошы гэтая арганізацыя выдзяляла нашай краіне на важныя сацыяльныя і інфраструктурныя праекты, кшталту будаўніцтва дарог ці сістэм ачысткі вады. Цяпер на новыя магчымасці супрацоўніцтва з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі можна не разлічваць:
– Ні ўрад, ні прамысловыя прадпрыемствы не могуць палягаць на нейкія крэдыты таму, што краіна ў такім стане, гэта відавочна. Паслугі: дарогі, якасць вады, якасць медычнага абслугоўвання, вось гэта рэчы, якія людзі маглі б атрымаць, але беларусы не разумеюць канцэпцыі страчанай выгады. То бок тое, што маглі атрымаць, яны не атрымалі. Як кажуць, добра не жылі і няма чаго прывыкаць.
Згодна з прэс-рэлізам Сусветнага банку, абслугоўванне крэдыту спыняецца, калі па ім не плацяць больш за шэсць месяцаў. У дадзеным выпадку гутарка ідзе пра старыя даўгі, бо з вясны 2020 года Сусветны банк не ўзгадніў для Беларусі ніводнага крэдыту.
Беларускае Радыё Рацыя