„Нёман” перамог „Днепр” у чэмпіянаце Беларусі



Футбалісты гарадзенскага „Нёмана” перамаглі магілёўскі „Днепр” у заключным паядынку 26-га тура чэмпіянату Беларусі. На працягу ўсёй гульні ў Гародні гаспадары мелі перавагу і забілі па мячу ў кожным тайме. На 8-й хвіліне сустрэчы Жыма Алатунэ адкрыў лік, а на 72-й хвіліне Іван Садаўнічы ўсталяваў канчатковы лік – 2:0 на карысць „Нёмана”. У першым матчы дня „Іслач” і БАТЭ не выявілі пераможцу – нічыя 0:0. У лідарах чэмпіяната салігорскі „Шахцёр”, які набраў 52 ачкі, яго пераследуюць „Энергетык-БДУ” і сталічнае „Дынама”, у якіх на адзін бал меньш.

Арсенал перайграў ПСВ у перанесеным матчы Лігі Еўропы

Напярэдадні прайшоў перанесены з-за смерці брытанскай каралевы Елізаветы другой матч другога тура Лігі Еўропы, у якім сустракаліся „Арсенал” і „ПСВ”. На 71-й хвіоліне Таміясу прарваўся па правым флангу, пасля чаго прастрэліў у цэнтр на самотнага Джаку, які моцным і дакладным ударам у дотык не пакінуў ніводнага шанцу галкіперу 1:0. „Арсенал” набраў 12 ачкоў пасля чатырох матчаў Лігі Еўропы. „ПСВ”, нягледзячы на ​​пройгрыш, застаецца на другой пазіцыі з 7 баламі.

Левандоўскі за 4 хвіліны зрабіў дубль, забяспечыўшы „Барселоне” перамогу над „Вільярэалам”

У матчы 10-га тура чэмпіянату Іспаніі па футболе „Барселона” на хатняй арэне буйна абыграла „Вільярэал” з лікам 3:0. Усе галы былі забітые ў першым тайме. Дублем вызначыўся форвард каталонцаў Роберт Левандоўскі. У актыве паляка ўжо 11 галоў у 10 матчах Ла Лігі. Яшчэ адзін гол забіў Ансу Фаці.

Раналду не ўключаны ў заяўку „МЮ” на матч з „Чэлсі”

Нападнік „Манчэстэр Юнайтэд” Крыштыяну Раналду не прыме ўдзелу ў матчы 13-га тура АПЛ супраць „Чэлсі”, паведамляе афіцыйны сайт манкуніянцаў. „Манчэстэр Юнайтэд” згуляе з „Чэлсі” 22 кастрычніка.  37-гадовы футбаліст дэманстратыўна сышоў з лавы запасных на 90-й хвіліне матчу 12-га тура АПЛ супраць „Тотэнхэма”, які „чырвоныя д’яблы” выйгралі 2:0. У бягучым сезоне партугалец правёў 8 матчаў за „Манчэстэр Юнайтэд” у АПЛ і вызначыўся адным голам.

„Вашынгтон” прайграў „Атаве”, Протас правёў матч у чацвёртым звяне

„Вашынгтон” на выездзе прайграў „Атаве” 2:5. Беларускі нападнік „сталічных” Аляксей Протас быў завялены на матч у чацвёртым звяне разам з Нікам Даўдам і Гарнэтам Хэтэўэем. Протас правёў на лёдзе 9 хвілін 6 секунд, нанёс адзін кідок, таксама заблакаваў адзін стрэл суперніка і завяршыў матч з паказчыкам карыснасці „-2”, зазначае афіцыйны сайт ФХБ. „Нью-Джэрсі” ў гасцях абыграў „Айлендрэс” 4:1. Беларускі нападнік „д’яблаў” Ягор Шаранговіч правёў на пляцоўцы 16 хвілін 31 секунду. Таксама беларус вызначыўся двума кідкамі, адным блокам, нападнік скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці „0”.

Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Гвадалахары

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу турніру катэгорыі WTA-1000 у мексіканскай Гвадалахары з прызавым фондам 2,5 мільёны даляраў. У паядынку 1/16 фіналу з восьмай ракеткай планеты іспанкай Паўлай Бадосай беларуска выйграла першую партыю з лікам 6:2, а потым суперніца не змагла працягнуць матч і знялася са спаборніцтваў.

Беларускае Радыё Рацыя