Завочныя суды чакаюць Ціханоўскую, Кавалькову, Латушку і іншых так званых „тэрарыстаў” і „экстрэмістаў”
Следчы камітэт Беларусі папоўніў спіс тых, каго чакае завочны суд. Падобныя справы пачалі ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай, Сяргея Дылеўскага, Марыі Мароз ды іншых.
Ціханоўскай у прыватнасці інкрымінуюць наступныя артыкулы Крымінальнага кодэксу:
(падрыхтоўка да захопу і ўтрымання будынкаў і збудаванняў);
(падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках);
(змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам);(стварэнне экстрэмісцкіх фармаванняў і кіраванне імі).
Раней СК стварыў асобны тэлеграм-канал, дзе будзе публікаваць звесткі людзей, супраць якіх пройдуць завочныя суды.
27 верасня стала вядома, хто ўваходзіць у першы спіс на завочны суд. Усіх іх улады лічаць адміністратарамі тэлеграм-каналу „Чорная кніга Беларусі”. Гэта рэдактар „экстрэмісцкага” ТГ-каналу „Каратели Беларуси” і ютуб-каналу „Дзікае паляванне” Яніна Сазановіч, сябра офісу Ціханоўскай Данііл Багдановіч, стваральнік спартовага парталу by.tribuna.com і медыяменеджар Дзмітры Навоша, а таксама Вольга Высоцкая і Валерыя Занямонская.