Батумі: украінцы і беларусы выйшлі да кансулята Ірана
Паўсотні актывістаў выйшлі да консульскага аддзела Ісламскай рэспублікі Іран у грузінскім Батумі, каб сказаць сваё НЕ пастаўцы Іранам дронаў для Расеі.
Сярод актывістаў былі не толькі ўкраінцы, якія пераехалі ў Грузію з пачаткам вайны ў 2022 годзе, але і беларусы, што з’ехалі ад рэпрэсіяў у Беларусі.
Кажуць актывісты, што прыйшлі на акцыю:
– Гэта не толькі ў Батумі акцыя, гэтая акцыя ідзе па ўсёй Еўропе. Магчыма да іх нешта дойдзе, калі так шмат людзей выходзіць па ўсёй Еўропе.
– Для мяне асабліва важна выходзіць, бо я з Расеі, гэта мая краіна тварыць усе гэтыя жахі і зверствы. Тэгеран таксама вырашыў падключыцца.
– Я прыйшла, каб усяму свету нагадаць, што Рэспубліка Іран зараз з’яўляецца памагатым тэрарызму, якая накіроўвае ў Расеі зброю, з якой бамбардуюць нашую Украіну.
– Дроны якія прадаюць, і нейкае іншае ўзбраенне. Гэта ніяк не можа быць нармальным. Гэта ўсё ляціць на людзей, людзі гінуць. Вайна гэта страшна заўсёды.
– Расея ваюе не адна, яна шукае сабе іншых злачынцаў.
У Батумі падчас акцыі была моцная залева, але і яна не стала перашкодаю, каб людзі прастаялі перад будынкам консульскага адзелу амаль гадзіну.
Заключнай часткай акцыі стала выкананне гімну Украіны і актывісты запусцілі папяровыя самалёцікі у бок будынка, дзе знаходзіцца консульскі аддзел Ісламскай рэспублікі Іран.
Беларускае Радыё Рацыя