Паўліна Вітушчанка: Адзін з самых важных прыярытэтаў для нас – гэта адукацыя дзяцей
Год і тры месяцы ў Вільні дзейнічае Цэнтр беларускай супольнасці і культуры. За гэты час адбыліся дзясяткі мерапрыемстваў. Сярод іх – выставы, сустрэчы, моўныя курсы, заняткі з псіхолагам, праца бібліятэкі, — распавяла адная з арганізатараў Паўліна Вітушчанка.
– Бадай што адзін з самых важных прыярытэтаў для нас – гэта адукацыя дзяцей. Таму што дзецям пераезд у новую краіну часта даецца вельмі цяжка, гэта зусім іншая задача ў плане інтэграцыі. Вельмі лёгка дзеці могуць адчуваць крыўды з-за таго, што мусілі згубіць свой асяродак у Беларусі. І вельмі важна працаваць над тым, каб у іх з’явілася свая суполка аднагодкаў.
Паўліна Вітушчанка дадала, што адное з самых папулярных мерапрыемстваў – гэта моўныя сустрэчы па серадах. Вядоўцам выступае вядомы філолаг і палітык Вінцук Вячорка.
Беларускае Радыё Рацыя