Арганізатары запрашаюць на адкрыццё кніжнай выставы ў Цэнтры беларускай салідарнасці



Калі: 22 кастрычніка, 19:00
Дзе: Цэнтр беларускай салідарнасці, Oleandrów 6 офіс 2, Варшава
Вас чакае: адкрыццё кніжнай выставы ад беларускіх выдаўцаў, а таксама прэзентацыя кніг Ганны Янкуты і выступ Васіля Дранько-Майсюка!

Уваход свабодны!

Рэжым Лукашэнкі вынішчае ў Беларусі ўсё нацыянальнае, бо бачыць у гэтым непасрэдную пагрозу для сваёй улады. Трапілі пад удар і беларускія выдаўцы, якія зараз не маюць магчымасці друкаваць кнігі на нашай Радзіме і тым самым будаваць падмурак па-сапраўднаму нацыянальнай краіны.

У гэтай сітуацыі ЦБС не мог застацца ў баку! На базе Цэнтра было вырашана адкрыць сталую кніжную выставу, дзе можна будзе выбраць і замовіць кнігі ад беларускіх аўтараў і выдаўцаў.

Ужо ў гэту суботу адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы. Вас чакае сустрэча з беларускімі выдаўцамі, а таксама прэзентацыя кнігі Ганны Янкуты «Канстытуцыя» і выступ Васіля Дранько-Майсюка!