Больш 40 крымінальных спраў завялі ў Беларусі за „высокія кошты”
Больш за сорак крымінальных спраў завялі ў Беларусі з-за „неабгрунтаванага падвышэння цэн”, 16 чалавек з-за гэтага змясцілі пад варту, вынікае з сюжэта на дзяржаўным канале „Беларусь-1”.
Усяго правяральнікі прайшліся ўжо больш чым па тысячы гандлёвых аб’ектах. Так, прыкладам, у Гомелі крымінальную справу ўзбудзілі супраць „прыватніка” — за высокія, на думку службоўцаў, цэны на хлебабулачныя вырабы. У Кобрыне „крыміналка” пагражае прадпрымальніку за тое, што раслі цэны на хлеб, грэчку і рыбу.
Беларусаў заклікалі скардзіцца на цэны ў КДК. І за два тыдні на адмысловы нумар паступіла ўжо больш за 900 скаргаў. У КДК праверылі ледзь больш за дзвесце, з іх у 15 выпадках змаглі прычапіцца да гандлёвых аб’ектаў.
Беларускае Радыё Рацыя