Гомельскія актывісты імкнуцца далучаць да сваёй дзейнасці новых людзей



У горадзе над Сожам запрацавала “гарачая лінія” грамадзянскай кампаніі „Новы Гомель”. Адна з ініцыятараў кампаніі Галіна Краўчанка заўважае, што гараджанаў вельмі хвалююць праблемы паляпшэння гарадской прасторы.

– Некалькі дзён назад мы запусцілі нашу “гарачую лінію”, нам патэлефанавалі больш за 10 чалавек. У нас была ўмова, каб званок не быў ананімны. Чалавек мусіць прадставіцца, Хаця бы назваць сваё імя і не проста сказаць: “А вы ведаеце, на вуліцы Федасеенкі ўпаў ліхтар”, а і самім уключыцца ў ініцыятыву. Мы не хочам быць дабравольнай службай ратавання.

Кампанія „Новы Гомель” з’яўляецца працягам кампаніі „Навабеліца”, якая актыўна дзейнічала ў перыяд мясцовых выбараў. Актывісты спрабуюць распаўсюдзіць пазітыўны вопыт вырашэння лакальных праблемаў Навабеліцкага раёна на ўвесь Гомель.

Беларускае Радыё Рацыя