Аляксандр Каваленка: Беларусь – акупаваны донар расейскай арміі
На 8-ы месяц вайны ў Вярхоўнай радзе Украіны быў зарэгістраваны праект пастановы аб прызнанні тэрыторыі Рэспублікі Беларусь часова акупаванай Расейскай Федэрацыяй. Пастанова таксама змяшчае зварот пазбавіць «марыянеткавы ўрад Лукашэнкі» міжнароднай правасуб’ектнасці.
Вольга Сямашка пагутарыла з украінскім ваенна-палітычным экспертам Аляксандрам Каваленкам пра тое, ці зможа Ціханоўская прадставіць інтарэсы Беларусі перад Кіевам, калі чакаць беларускія танкі ва Украіне, што могуць зрабіць беларусы для ўласнай незалежнасці і што дасць прызнанне Украінай Беларусі як акупаванай Расеяй тэрыторыі:
РР: Вядома, што ў Вярхоўную Раду Украіны паступіў законапраект аб прызнанні Беларусі часткова акупаванай тэрыторыяй з боку Расейскай Федэрацыяй. Як Вы лічыце, ці можа гэта паўплываць на тое, што ва Украіны ўжо з’явіцца падстава, каб нанесці ўдар па тэрыторыі Беларусі ва ўмовах новых атак з боку Расеі?
– Не, у дадзеным выпадку гаворка вядзецца выключна пра палітычныя мэты. Украіна такім чынам дэманструе ў першую чаргу тое, як варта разглядаць тое, што на тэрыторыі Беларусі не проста адсутнічае незалежная ўлада, а прысутнічае менавіта марыянетачны рэжым залежны ад Расеі, і пры гэтым прысутнічаюць у дастатковай колькасці расейскія войскі, якія цалкам можна разглядаць як акупацыйны кантынгент. Гэта не дае нейкіх падставаў для таго, каб Украіна наносіла нейкія ўдары па тэрыторыі Беларусі, хаця Украіна мае на гэта поўнае маральнае і юрыдычнае права. Паколькі акупацыйныя войскі выкарыстоўваюць тэрыторыю Беларусі і яе паветраную прастору для ўдараў па тэрыторыі Украіны. І мы маем права ўдараць па месцах знаходжання расейскіх акупацыйных войскаў у тых ці іншых лакацыях Беларусі, то бок менавіта па вайсковых абʼектах. Але як мы бачым, ужо 8 месяцаў вайны, а Украіна стрымлівае магчымасці ўдараў не толькі па тэрыторыі Беларусі, але і па тэрыторыі Расейскай Федэрацыі. Нягледзячы на тое, што ў нас такія магчымасці былі фактычна з 24 лютага, і цяпер яны не толькі застаюцца, але і фактычна з часам палепшыліся па тых ці іншых паказчыках. Як напрыклад выкарыстоўванне дальнабойнай і высокадакладнай зброі. Але ўсё-такі мне здаецца, што ў найбліжэйшы час гэтае пытанне не будзе разгладжвацца. У дадзены момант гаворка ідзе менавіта аб палітычным чынніку.
РР: Калі мы кажам пра палітычны кантэкст, то ў выпадку прызнання Вярхоўнай Радай Украіны Беларуссю акупаванай тэрыторыяй Расеяй, то ці будзе гэта мець такі міжнародны розгалас? Ці могуць за Украінай прызнаць Беларусь акупаванай і іншыя краіны свету?
– Не выключаю што напрыклад краіны Балтыі падтрымаюць Украіну ў такой рыторыцы з Беларуссю, і такой трактоўцы сітуацыі ў Беларусі. Я не выключаю, што Польшча падтрымае, магчыма яшчэ нейкія краіны. Цяпер вельмі важна называць усё сваімі імёнамі. Тое, што напрыклад Расейская Федэрацыя гэта краіна-спонсар тэрарызму, а Беларусь, гэта фактычна акупаваная Расеяй тэрыторыя. Толькі не яўным, прывычным для ўсіх фармаце, а ў гібрыдным, безумоўна. Гэта першы прыклад, за якім могуць пайсці і астатнія.
Цалкам размова:
З «Госцем Рацыі» – украінскім ваенна-палітычным экспертам Аляксандрам Каваленкам, камунікавала Вольга Сямашка.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя