Колькі чалавек налічвае беларуская дыяпара Даніі?



За апошнія гады беларусаў значна пабольшала ў краінах свету, асабліва ў еўрапейскіх. Павялічылася беларуская дыяспара і ў Даніі, дзе нават паўсталі беларускія арганізацыі.

Адну з іх – «Беладанію» – узначальвае доктар навук па міжнародных адносінах, дацэнт Капенгагенскай школы эканомікі, – Лізавета ДубінкаГушча:

– У прынцыпе так, можна сказаць, што прыехала больш беларусаў, шмат з іх працуюць у сферы IT. Мне цяжка сказаць, колькі з іх з’ехала па палітычных альбо эканамічных прычынах, але стала больш беларусаў у Даніі. Але нас усё роўна менш за 1000 чалавек на ўсю Данію.

Нягледзячы на невялікі памер дацкай дыяспары, у Даніі ёсць дзве беларускія арганізацыі. Найстарэйшая – «Беладанія», яе пяць гадоў таму стварыла Лізавета Дубінка-Гушча. Гэтая арганізацыя ў большай ступені сфакусаваная на тэме культуры. Іншая арганізацыя – «Талака» з’явілася ў верасні 2020 года і стала адказам на палітычны крызіс у Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя