Знешняя запазычанасць Беларусі на 1 ліпеня складала амаль 44,1 млрд даляраў



Знешняя пазыка органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі на 1 ліпеня складала 19,36 млрд даляраў. Гэта вынікае з матэрыялаў Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Нагадаем, Мінфін спыніў публікацыю інфармацыі аб стане знешняга дзяржаўнага доўгу. Апошнія звесткі былі прадстаўлены ведамствам па стане на 1 чэрвеня. Тады паведамлялася, што знешні дзярждоўг складаў 18,4 млрд даляраў.

Паводле інфармацыі ЕЭК, агульны памер знешняга доўгу Беларусі на 1 ліпеня складаў без малога 44,1 млрд. даляраў, з якіх 19,36 млрд. прыпадалі на органы дзяржаўнага кіравання, 8,39 млрд. — на банкі, 13,98 млрд. — на іншыя сектары. а 2,36 млрд – на міжфірменнае крэдытаванне.

Агульны памер знешняй запазычанасці краін ЕАЭС на 1 ліпеня дасягаў 701,86 млрд. даляраў, з якіх 470,7 млрд. прыпадала на Расею.

Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту на 1 ліпеня складаў 2 млрд. рублёў. Яго даходы дасягнулі 12,6 млрд, а выдаткі – 14,6 млрд рублёў.

reform.by