У Беларусі бракуе больш за 6000 медыкаў
У Беларусі працягвае нарастаць дэфіцыт медыкаў. Калі ў ліпені ў агульнарэспубліканскім банку вакансій і рэзюмэ была 5591 вакансія для лекараў, то цяпер іх 6257, або на 10% болей.
Самы вялікі заробак, — 3144 рублі, — прапануюць у адной з гаспадарак Шаркаўшчынскага раёну. Разам зь ім абяцаюць жылы дом.
Самы распаўсюджаны заробак — крыху больш за 1000 рублёў. Напрыклад, лекару-спэцыялісту ў Гомельскай гарадской паліклініцы прапануюць 1299 рублёў на месяц.
Ёсць раённыя лякарні, дзе больш за дзясятак вакансій для лекараў. Напрыклад, у Слонімскай цэнтральнай раённай лякарні аж 33 вакансіі. Толькі лекараў агульнай практыкі трэба 6, таксама 5 стаматолагаў. У Жыткавіцкай раённай лякарні патрэбна 12 лекараў. Яшчэ ў ліпені там шукалі 17 лекараў, удалося закрыць 5 вакансій, паведамляе svaboda.org