Ціханоўскую запрасілі на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міру
Нарвежскі Нобелеўскі Інстытут запрасіў Святлану Ціханоўскую на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. Паведамляе яе офіс.
Прэмію міру будуць уручаць 10 снежня ў сталіцы Нарвегіі, Осла. Сёлета сярод лаўрэатаў прэміі міру палітзняволены беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.
«Гэта добрая нагода прыцягнуць увагу да справы Алеся Бяляцкага, беларускіх палітвязняў, і ўсіх беларусаў, якія зараз змагаюцца за свабоду», — пракаментавала Ціханоўская.
Напярэдадні таксама стала вядома, што Нобелеўскі фонд вырашыў не запрашаць на цырымонію ўручэння іншых нобелеўскіх узнагарод у Стакгольме 10 снежня паслоў Расеі і Беларусі. У паведамленні арганізацыі гаворыцца, што рашэнне прынятае ў сувязі з вайной ва Украіне.
Беларускае Радыё Рацыя