„ПСЖ”, „Бенфіка”, „Барусія” і „Чэлсі” папоўнілі спіс удзельнікаў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў



Футбалісты лонданскага „Чэлсі” прабіліся ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. У 5-м туры ў групе Е брытанскі клуб абыграў на выездзе аўстрыйскі „Зальцбург” 2:1. У іншым паядынку гэтай групы «Мілан» разграміў «Дынама» Заграб 4:0 і выйшаў на другое месца. У квартэце G іспанская „Севілья” не пакінула шанцаў дацкаму „Капенгагену” – 3:0. „Манчэстэр Сіці”, які ўжо выйшаў у плэй-оф, згуляў ў Дортмундзе ўнічыю з „Барусіяй” 0:0. Нямецкая каманда набрала восем балаў і выйшла ў плэй-оф. У групе H „ПСЖ” адправіў сем мячоў у браму ізраільскага „Макабі”, у Месі і Мбапэ па дублю 7:2. Парыжане выйшлі ў плэй-оф. „Ювентус” прайграў „Бенфіцы” – 3:4. Каманда з Турына страціла шансы на выхад у 1/8 фіналу, „Бенфіка” прабілася ў накаўт-раўнд. Шатландскі „Селтык” і „Шахцёр” не выявілі пераможцу ў групе F 1:1. „Лейпцыг” перамог мадрыдскі „Рэал” 3:2 і мае ўсе шанцы прайсці ў 1/8 фінала.

„Сталіца” прайграла на старце кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

Спартоўцы менскай „Сталіцы” няўдала стартавалі ў розыгрышы Лігі чэмпіёнаў па міні-футболе. У косаўскай Прышціне ў першым паядынку 6-й кваліфікацыйнай групы чэмпіёны Беларусі саступілі польскаму клубу „Пяст” з Глівіцэ 1:6. У першым тайме на пляцоўцы ішла роўная барацьба і нікому з сапернікаў не ўдалося выйсці наперад. А пасля перапынку чэмпіёны Польшчы поўнасцю завалодалі ініцыятывай і ў выніку святквалі буйную перамогу. Адзіны мяч у складзе беларусаў забіў Сяргей Лавор, які вызначыўся на 34-й хвіліне сустрэчы пры ліку 0:4. Сёння супернікам мінчан будзе дацкі „Гентафтэ”, а 28 кастрычніка падначаленыя Аляксандра Чыбісава завершаць турнір сустрэчай з косаўскім „Лічэні”.

„Шахцёр” абыграў „Лакаматыў”

Трыма матчамі ў Магілёве, Салігорску і Маладэчне працягнуўся рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі. Галоўная сустрэча адбылася ў Салігорску, дзе сышліся каманды з лідыруючага квартэта – „Шахцёр” і „Лакаматыў”. Доўгі час гаспадары мінімальна вялі ў ліку, але за 7 хвілін да фінальнай сірэны аршанцы зраўнялі лічбы на табло. Авертайма, аднак, не здарылася: у самым канцы перамогу „гарнякам” прынёс Павел Развадоўскі – 2:1. У паралельным матчы „Магілёву” і „Хіміку” асноўнага часу ўжо не хапіла, а ў дадатковай пяціхвілінцы Арцём Зямлянкін прынёс навапалачанам перамогу 3:2. У яшчэ адным паядынку аўторка „Дынама-Маладзечна” на сваім лёдзе абыграла „Брэст” 3:1 – дубль у складзе пераможцаў аформіў Павел Капыцін.

Шаранговіч працягнуў бамбардзірскую серыю

У рэгулярным чэмпіянаце НХЛ „Нью-Джэрсі” святкаваў перамогу ў гасцях у „Дэтройта” 6:2. Беларускі форвард „д’яблаў” Ягор Шаранговіч зноў адзначыўся ачкамі. На гэты раз ён закінуў у меншасці. Гэты кідок стаў адзіным у гэтым матчы ў выкананні Ягора. Таксама за 14 хвілін 49 секунд на лёдзе Шараговіч заблакаваў адзін стрэл супернікаў і дапусціў адну страту. Завяршыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці +1. Шаранговіч набірае бамбардзірскія балы ў трох гульнях запар.

Беларускае Радыё Рацыя