Пад кіраўніцтвам Пуціна правялі трэніроўку па нанясенні масіраванага ядзернага ўдару
Пад кіраўніцтвам прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна прайшла трэніроўка па нанясенні ядзернага ўдару ў адказ на ядзерны ўдар праціўніка, паведаміў кіраўнік Мінабароны Сяргей Шайгу. Крэмль паведаміў, што па палігоне Кура на Камчатцы былі запушчаны балістычныя ракеты Ярс і Сінява.
„Па палігоне Кура на Камчатцы зроблены пускі міжкантынентальнай балістычнай ракеты „Ярс” з дзяржаўнага выпрабавальнага касмадрома Плясецк і балістычнай ракеты “Сінь” з акваторыі Баранцава мора. Да ажыццяўлення задач таксама прыцягваліся самалёты далёкай авіяцыі Ту-95МС, выканалі пускі крылатых ракет паветранага базіравання”, — гаворыцца на сайце Крамля.