„Зброя. Золата. Кабеты.” у Варшаве
Беларускі музыка Піт Паўлаў (гурты „N.R.M.”, „Pete-Paff”, „Garadzkija”) разам з гітарыстам Васілём Ярмоленкам зладзіць у Варшаве канцэртную прэзентацыю альбома „Зброя. Золата. Кабеты.”.
Імпрэза адбудзецца ўжо заўтра, у чацвер, 27-га кастрычніка.
„Акрамя свежага матэрыялу, на падзеі прагучаць і іншыя, вядомыя и даўно любімыя кампазіцыі”, – кажуць Піт Паўлаў і Васіль Ярмоленка:
– Гэта першы паказ праграмы „Зброя. Золата. Кабеты.” у Варшаве. Каб было весялей, то мы яшчэ штосьці зайграем. З Васем высветлілася, што ўсе гэтыя песні ён калісьці вучыў. Ён вучыўся граць на гітары.
– Мы пазнаёміліся з Пітам, калі я граў у гурце „Мутнае вока” і ў нас былі сумесныя гастролі. Зноў мы працуем разам і зараз зноў будзе шмат цікавай, вясёлай музыкі.
„Для тых, хто прыйдзе на канцэрт 27-га кастрычніка пераапранутым у кантрабандыста беларуска-польскага памежжа міжваеннага часу, падрыхтаваныя паштоўкі. Мы іх падпішам і зробім памятныя здымкі”, – прапануюць музыкі.
Канцэрт-прэзентацыя “Зброя. Золата. Кабеты.” адбудзецца ў клубе „Skład Butelek” (11 Listopada 22).
Пачатак у 20:00.
Беларускае Радыё Рацыя – інфармацыйны партнёр імпрэзы.
Беларускае Радыё Рацыя