“Прывітанне Зорка” – рэпартаж Анны Шайкоўскай
Амаль трыццаць гадоў тыднёвік беларусаў у Польшчы “Ніва” ладзіць “Сустрэчы Зоркі” – журналісцкія майстар-класы для дзяцей і моладзі, што вывучаюць беларускую мову. Сустрэчы ўзялі свой назоў ад “Зоркі” – дзіцячага дадатку да тыднёвіка “Ніва”, які пачаў выходзіць ужо ў 1957 годзе. Старонку з пачатку 90-ых гадоў мінулага стагоддзя рэдагуе журналістка, публіцыстка Ганна Кандрацюк. На летнік прыязджаюць дзеці, якія ці ўжо з’яўляюцца карэспандэнтамі “Зоркі”, ці толькі могуць імі стаць. Сярод выпускнікоў “сустрэч Зоркі” ёсць журналісты, масткі і грамадскія дзеячы, якія актыўна ўдзельнічаюць у жыцці беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы.