Ці адменяць забарону на фатаграфаванне будынкаў?
Перашкоды ў працы журналістаў. Такі пункт сярод іншых утрымліваецца ў рэкамендацыях, якія падрыхтавала грамадзянская супольнасць беларускім уладам па паляпшэнні сітуацыі з правамі і свабодамі чалавека ў Беларусі. Іх прадставяць чацвёртага траўня на сесіі Рады па правах чалавека ў Жэневе. Сярод праблем беларускіх журналістаў – забарона на фатаграфаванне адміністратыўных будынкаў.
Веб-рэдактарка Naviny.by Адар’я Гуштын правяла журналісцкі эксперымент, падчас якога сфараграфавалася каля дзесяці сталічных адміністратыўных будынкаў:
– Задачай было проста паказаць нейкую дзіўнасць вось гэтай пастановы таму, што некаторыя адміністратыўныя будынкі наогул з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі. З другога боку, вось тая аргументацыя, якая прагучала ад міністра ўнутраных спраў Шуневіча, яна не зусім зразумелая, нібыта нас такім чынам абараняюць, але незразумела ад каго.
Дакумент выйшаў 25 лютага і лічыцца „ўнутраным” – толькі для супрацоўнікаў міліцыі. Больш на гэту тэму ў праекце „Месца для прэсы”.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота belapan.by