Гомельскіх прадпрымальнікаў прымушаюць працаваць пад пагрозай штрафаў
Частку гомельскіх іпэшнікаў прымусілі працаваць пад пагрозай штрафаў. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы піша тэлеграм-канал «МатолькаПамажы».
«Хто сёння не працаваў — патрапіць пад адміністрацыйны штраф. Калі толькі не было ўважлівай прычыны і не паведамілі за 5 дзён пра тое, што сёння працаваць не будзеце», — паведаміла крыніца.
Паведамляецца, што з іпэшнікамі сустрэлася мясцовая адміністрацыя.
«Іпэшнікі не ведаюць як працаваць з цяперашнімі пастановамі, і невядома, ці будуць многія працаваць увогуле. Сядзім і чакаем. Прадпрымальнікі, іх сем’і і работнікі на грані беспрацоўя. Гэта сотні тысяч чалавек ва ўмовах ахавай эканомікі і коштаў кратных двум і больш у параўнанні з лютым», – паведамляюць крыніцы.
Пазней, пасля пагроз штрафамі, большая частка ІП у Гомелі адкрыла крамы.
27 кастрычніка частка індывідуальных прадпрымальнікаў у Баранавічах, Пінску, Віцебску, Маладзечне, Лідзе і іншых гарадах не выйшла на працу. Яны чакаюць дакладнага тлумачэння, як далей выкарыстоўваць механізм цэнаўтварэння.