Курсы польскай мовы для беларускамоўных у Беластоку



У Беластоку дзейнічае школа па вывучэнні польскай мовы «Пан Франак».

Асаблівасць яе заключаецца ў тым, што пры ёй арганізаваныя курсы для беларускамоўных беларусаў, жадаючых вывучыць польскую мову. Гаворыць яе арганізатар і выкладчык – Францішак Цярэшка:

Адметнасцю нашай школы з’яўляецца тое, што мы праводзім заняткі як з носбітамі польскай мовы, а таксама і праз беларускую мову. Усё больш і больш павялічваецца колькасць асобаў, якія жадаюць вывучаць польскую мову, валодаючы ў добрай ступені беларускай мовай. Адпаведна я праводжу такія заняткі польскай мовы праз беларускую менавіта для таго, каб больш эфектыўна адбываўся працэс навучання, таму што мовы вельмі падобныя і такім людзям прасцей вучыць польскую мову.

Заняткі па вывучэнні польскай мовы ў школе «Пан Франак» праводзяцца для беларускамоўных групаў як у сталай форме, так і онлайн.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя