Fitch пацвердзіла доўгатэрміновы рэйтынг дэфолту для Беларусі



Міжнароднае агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла доўгатэрміновы рэйтынг дэфолту эмітэнта Беларусі ў замежнай валюце на роўні «RD» (абмежаваны дэфолт), гэта вынікае з паведамлення агенцтва.

Падставай для гэтага стала немагчымасць выканання ўрадам абавязацельстваў па еўрааблігацыях. Паводле падлікаў экспертаў Fitch, за мінулыя 9 месяцаў ВУП Беларусі знізіўся на 4,7% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году.

У Fitch Ratings назвалі «змрочнымі» эканамічныя перспектывы Беларусі і прадказалі зніжэнне валавога ўнутранага прадукту ў 2023 і 2024 гадах.

Эксперты лічаць, што ў найбліжэйшыя некалькі гадоў эканоміка Беларусі сутыкнецца з двухзначнай інфляцыяй валюты з прычыны яе абясцэньвання, а таксама праз рост цэн на сыравіну і цяжкасці з пастаўкамі, якія абумоўленыя ўведзенымі супраць Беларусі санкцыямі.