Еўропа пераходзіць на зімовы час
Па правілах Еўразвяза, пераход на зімовы час адбываецца ў апошнюю нядзелю кастрычніка. У гэтым годзе перавод гадзіннікаў пройдзе ў ноч з 30 на 31 кастрычніка. Стрэлкі гадзіннікаў перавядуць на гадзіну назад (зімовы час).
На зімовы час пяройдзе таксама і Украіна.
З краін Еўропы не пераводзяць гадзіннікі толькі Расея, Беларусь і Ісландыя.
Пасля пераводу ў Кіеве, Вільні, Рызе, Таліне будзе на адну гадзіну менш, чым у Менску. Розніца з Варшавай і Берлінам складзе дзве гадзіны.
Беларускае Радыё Рацыя