Бяроза адзначыла Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
Налепкі з лічбай “16” і надпісам: “Свабоду Беларусі!” з’явіліся ў розных месцах горада.
16 кожнага месяца – гэта традыцыйны дзень Салідарнасці з тымі палітыкамі, грамадскімі дзеячамі, якія прапалі або знаходзяцца за свае погляды, адрозныя ад дзейснай улады, у турмах і калоніях.
Бярозаўскія неабыякавыя грамадзяне часта нагадваюць пра тое, што ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, існуе такая заганная з’ява, як расправа з палітычна актыўнымі людзьмі.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя