У Быдгашчы ўшанавалі памяць расстраляных беларусаў
29 кастрычніка ў пляцоўцы Музею быдгашчцкага каналу адбыўся літаратурны вечар і перфоманс на знак памяці і ўшанавання расстраляных у Беларусі 85 гадоў таму паэтаў і дзеячаў культуры. Беларусы Быдгашча і Торуня паслухалі вершы расстраляных паэтаў, пагутарылі і пазнаёмімся паміж самой, пачаставаліся кавай і гарбатай, а напрыканцы зладзілі прыгожы перфоманс з запальваннем свечак.
Пра ход дзеянняў акцыі і цяжкасці рэалізацыі распавёў яе арганізатар Вітальд:
– Нашы чаканні па акцыі не тое што пераўтварыліся ў рэчаіснасць, яны нават іх трошкі пераўзыўшлі. Прыйшло каля 40 чалавек, гэта былі госці як з Быдгашча, так і з Торуні, прыемна было бачыць шмат новых твараў. Нельга назваць гэта акцыяй, больш такое мерапрыемства. Усё было вельмі добра, трапілі ў настрой з вершамі, музыкай. Зайграў гітарыст, у якога быў свой гурт у Беларусі. Спявала спявачка свае песні, а таксама на вершы іншых аўтараў, у тым ліку вершы забітых паэтаў. Паслухалі караценькі гістарычны экскурс у тыя часы ад нашага студэнта-гісторыка.
Арганізатары заклікалі прысутнічых памятаць пра тыя падзеі, каб такое ніколі не магло паўтарыцца.
Беларускае Радыё Рацыя