У Беластоку прэзентавалі кнігу «Нерасстраляныя»
У Тэатры лялек у Беластоку ў рамках фестывалю «Бардаўская восень» прэзентавалі кнігу «НЕрасстраляныя». Гэта кніга і праект, якія прадстаўляюць сабою творчасць беларускіх літаратараў, што былі знішчаныя органамі НКВД у 1930 – 40-х гадах. Большая частка з іх у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
Гаворыць аўтар і прадусар праекта, кіраўнік Рады беларускай культуры – журналіст Сяргей Будкін:
– Пяць год гэтаму праекту. У ім задзейнічана больш за 70 чалавек. Ён уяўляе сабой як адукацыйны праект з лекцыямі, так і музычны праект, з песнямі, такі і працу ў сетках са стварэннем старонак паэтаў 30-ых. І яшчэ шмат-шмат граняў. Заклікаем ушаноўваць герояў праекту паэтаў 30-х не толькі за тое, што іх забілі, але і за тое, што яны зрабілі. Прыняць іх у нашым часе, натхніцца створанымі імі тэкстамі і працягнуць іх гісторыю.
Праект «Нерастраляныя» акрамя вялікага літаратурнага зборніка ўяўляе сабою таксама і вялікую музычную частку. Якая складаецца з кампазіцый, выкананых знакамітымі беларускімі музыкамі на словы растраляных паэтаў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя