Апытанне: Дзе адпачываюць берасцейцы?
Працоўныя будні, паездкі на лецішчы, прагулкі па горадзе і наведванне пляжаў. Такім чынам выглядае сітуацыя з летнім адпачынкам у апытаных берасцейцаў. У большасці апытаных жыхароў горада над Бугам няма сродкаў на тое, каб выехаць за межы Беларусі. Больш за тое, у самой краіне не створаныя годныя умоваў для адпачынку грамадзян, пра гэта распавялі апытаныя берасцейцы:
– Ніяк не адпачываю, як можна адпачнуць у Берасці, у Берасці нельга адпачнуць, а калі ехаць кудысьці, то на мора.
– Я пенсіянер, грошай не хапае на адпачынак, на лецішчы адпачываю.
– Я інвалід першай групы, я лячуся. Хацелася б паехаць куды-небудзь да мора, але грошай не хапае, пенсія малая.
– Гэтым летам, ну так атрымалася, што дома. У мяне прыватны дом, поле дзейнасці вельмі вялікае.
Яшчэ адна прычына, па якой берасцейцы засталіся ў Беларусі – гэта канфліктная сітуацыя ва Украіне, куды беларусы ў мінулыя гады актыўна едзілі на мора.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце