Выстава „Помнікі археалогіі і людзі” у Студзіводах



„Помнікі археалогіі і людзі” – такую назву мае пленэрная фотавыстава, якая адкрылася ў музеі „Малой Бацькаўшчыны” у Студзіводах. На выставе прадстаўлены ўнікальныя фотаздымкі з археалагічных раскопак, якія ў 1911-14 гг., у Бельскім павеце зрабіў „бацька беларускай археалогіі” – Сяргей Дубінскі. Сам археолаг, родам з вёскі Наройкі, што ў гміне Драгічын на Падляшшы. У 1937 годзе ён быў расстраляны НКУС. Яго месца пахавання дагэтуль невядомае.

Кажа прафесар Генадзь Семянчук, які зараз працуе ў Варшаўскім універсітэце:

– Вяртанне асобаў, якія 100 гадоў таму пачыналі навукова вывучаць вывучаць мінуўшчыну археалагічнымі метадамі. Калі мы цяпер адыходзім ад гэтых сталінізмаў, адыходзім ад гэтых абмежаванняў, то ўсё сталася проста і ясна. Ён не можа быць абстрактным, мусіць быць беларусам, беларускім археолагам з Падляшша, які зрабіў уклад у польскую археалогію і ў беларускую археалогію ды ўвогуле ў археалогію цэнтральнай і ўсходняй Еўропы.

Пленэрную фотавыставу „Помнікі археалогіі і людзі” прысвечаную гісторыі і археалагічным працам на Падляшшы, якія вяліся на пачатку мінулага стагоддзя беларускім археолагам Сяргеем Дубінскім, можам наведаць у музеі „Малой Бацуькаўшчыны” у Студзіводах да канца года.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара