Нарвежскі газ пачаў паступаць у газаправод Baltic Pipe
Дацкая кампанія Energinet увяла ў эксплуатацыю тэрмінал у Нюбра, праз які нарвежскі газ пачалі падаваць у газаправод Baltic Pipe, які вядзе ў Польшчу.
Увод тэрмінала быў адкладзены на месяц. Цяпер праз яго падаецца газ з нарвежскага газаправода Europipe II у Паўночным моры.
Нягледзячы на затрымку з уводам тэрмінала, Baltic Pipе функцыянаваў у поўным аб’ёме: газ паступаў з еўрапейскай сістэмы і з дацкай часткі Паўночнага мора.
У найбліжэйшыя месяцы тэрмінал павінен выйсці на поўную магутнасць. Гэта чакаецца напрыканцы лістапада.