Першыя крокі новага рэктара ЕГУ
У хуткім часе навучальны план Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта будзе сур’ёзна перагледжаны, паведаміў амерыканскі прафесар Дэвід Полік, выбраны нядаўна рэктарам ЕГУ.
Мэта перагляду навучальнага плана — сфакусавацца на галоўнай місіі ЕГУ як беларускай і еўрапейскай вышэйшай навучальнай установы.
Былы кандыдат на пасаду рэктара Аляксандр Мілінкевіч спадзяваўся на перавыбары рэктара.
– Перавыбараў не будзе, бо там няма механізмаў, каб змяніць рашэнне кіраўніцтва ўніверсітэта. Яны так вырашылі – так яно і ёсць. На жаль, гэты этап змагання за беларускі нацыянальны ўніверсітэт ужо скончаны. Але я думаю, што за яго ўсё роўна трэба змагацца, бо ён вельмі патрэбны Беларусі. Калі ЕГУ не выконвае такую функцыю, то павінен паўстаць новы ўніверсітэт, які будзе гэта рабіць. Гэта вельмі важна.
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт быў адкрыты ў 1992 годзе. У 2004-м беларускія ўлады, незадаволеныя самастойнасцю яго кіраўніцтва, закрылі ВНУ. Праз год ЕГУ аднавіў працу ў Вільні і мае статус беларускага ўніверсітэта ў выгнанні.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота ehu.lt