Навошта курсантаў вучаць на аператараў беспілотнікаў, якіх няма на ўзбраенні?



Чаму беларускіх курсантаў чатыры гады ўзапар вучаць на аператараў тэхнікі, якая не стаіць на ўзбраенні беларускага войска?

Распавядае вайсковы аналітык Леанід Спаткай:

– Ёсць праграма падрыхтоўкі для ўпраўлення вялікімі беспілотнікамі, якіх у Беларусі няма. Серыйна вялікія беспілотнікі, на якіх рыхтуюць спецыялістаў, Беларусь не выпускае, але чатыры гады займаюцца іх падрыхтоўкай. За чатыры гады рыхтуецца лётчык, які засвойвае два тыпы самалётаў. Я не магу зразумець, як можна вучыць гэтага афіцэра, які выпусціцца лейтэнантам, чатыры гады кіраваць гэтым лятальным апаратам? Мне здаецца, што гэта такая нейкая, як кажуць, распілоўка дзяржаўнага бюджэту.

Досвед падрыхтоўкі аператараў беспілотнікаў „Байрактар” ва ўзброеных сілах Азербайджана і Украіны „з нуля” сведчыць, што для падрыхтоўкі спецыяліста дастаткова шасці месяцаў.    

Беларускае Радыё Рацыя