Алена Маслюкова: Беларусь скочваецца ў прававую багну



Правядзенне выбараў у Беларусі рэгулюецца Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам краіны.

Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь быў прыняты ў 2000 годзе і з тых часоў рэдагаваўся  6 разоў: з 2003 па 2015 год. У 2022 – новыя змены з фармальным абмеркаваннем з 24 кастрычніка па 2 лістапада. Пра чарговыя змены ў выбарчым заканадаўстве мы паразмаўлялі з „Госцем Рацыі” праваабаронцай Аленай Маслюковай:

РР: Якую небяспеку нясуць змены ў выбарчым заканадаўстве? Хто ініцыяваў і з якой мэтай? Што вы можаце сказаць пра змены, якія прапануюцца ў выбарчае заканадаўства?

– Я думаю, гэта цалкам лагічны ход, які можа зрабіць сённяшняя нелегітымная ўлада Беларусі. Вядома, што пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года вельмі моцная хваля незадаволенасці пракацілася па Беларусі. Мы ведаем, што рэпрэсіўная машына дагэтуль працягвае караць людзей за тое, што яны асмеліліся не пагадзіцца з абвешчанымі вынікамі выбараў. Мы ведаем, што праз рэпрэсіі вялікая колькасць вядомых еўрапейскі арыентаваных беларусаў мусіла з’ехаць з Беларусі. Вядома, што з’яўляючыся грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, яны прыйшлі на выбарчая ўчасткі, якія месцяцца за межамі Беларусі. Для ўлады гэта быў бы канкрэтны паказчык таго, што людзі нязгодныя з тым, што адбываецца ў Беларусі. Менавіта таму, я так мяркую, улады і імкнуцца лабіяваць менавіта гэтае пытанне – закрыць усе выбарчыя ўчасткі за межамі Беларусі. Такім чынам улады імкнуцца ўзяць у кола інфармацыю, якую ёсць непасрэдна ў Беларусі і не дапусціць назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі.

РР: Што вы можаце сказаць пра прапанову адмяніць парог яўкі выбаршчыкаў?

– Гэта абсалютна неправамоцныя дзеянні. Гэта што атрымліваецца, калі на выбарчыя ўчасткі ў Беларусі прыйдзе, напрыклад, дзесяць чалавек, то мы будзем лічыць, што выбары адбыліся? Гэта ж папросту парадаксальная сітуацыя. Канешне безумоўна такога быць не можа, бо існуюць заканадаўчыя нормы, існуюць даследаванні ў галіне паліталогіі, якімі выбарчымі стандартамі карыстаюцца на міжнародным узроўні ў іншых дэмакратычных краінах. Мне падаецца, што Беларусь усё больш і больш скочваецца ад дэмакратычных прынцыпаў, ад свабодных выбараў у нейкую нелегітымную прававую багну.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

З „Госцем Рацыі” Аленай Маслюковай размаўляла наша карэспандэнтка Аліна Андрыевіч.

Беларускае Радыё Рацыя