«Памежныя Дзяды» – рэпартаж Вольгі Сямашкі
«Асобы маюць палітычнае значэнне толькі ў якасці сыноў свайго народу» – пісаў Адам Міцкевіч на чужыне, вырошчваў рабіну, каб не забыць гаркавы смак Радзімы ды так і не змог дакончыць паэму «Дзяды», у якую ўвайшла даўняя беларуская традыцыя. Жыве яна і зараз: свята Дзядоў ведаюць у Беларусі і на Падляшшы, развезлі яго беларусы па ўсім свеце. Традыцыя Дзядоў на памежжы эпох, краін і асобаў трапілі ў рэпартаж Вольгі Сямашкі «Памежныя Дзяды».