Алесь Лютыч выступіць у Вроцлаве з акустычным канцэртам
Беларускі артыст з пазнавальным моцным голасам ды запамінальнымі мелодыямі Алесь Лютыч выступіць ва Уроцлаве ў гэтую суботу, 5 лістапада.
Франтмэн гуртоў :B:N:, LOVESTORY і сузаснавальнік гурта „Кальмары” запрашае на імпрэзу, якая адбудзецца у будынку суполкі TRATWA 5 лістапада а 19-й гадзіне! Акустыка Алеся Лютыча гэта і лайт і драйв.
– Вітаю слухачоў Радыё Рацыя. З вамі Алесь Лютыч гурт :B:N:. Запрашаю вас на свой канцэрт у Вроцлаве, які адбудзецца ўжо ў гэтую суботу па адрасе Legnicka 65. Пачатак а 19-й гадзіне. Заспяваю для песні розных часоў нашай творчасці і таксама зайграю новыя песні. Запрашаў у суботу на акустыку.
Калі: 5 лістапада а 19:00
Дзе: Суполка TRATWA. Legnicka 65
Квіткі: 40 зл на ўваходзе
Дзеткам да 10 гадоў уваход вольны