Яраслаў Кірвель: Малюю беларусаў, якія штосьці робяць для беларушчыны



Гэтага маладога хлопца можна пабачыць на розных мерапрыемствах у Беластоку, а таксама ў Варшаве ды іншых месцах. І заўважыць яго лёгка – ён заўсёды з алоўкамі, аркушам паперы і нешта малюе. Як вынік – у перспектыве паўстане выстава „Годныя беларусы”. Запрашаем на размову з нашым сённяшнім госцем, які стварае сапраўдную галерэю сучасных беларусаў.

„Госць Рацыі” малады беларускі мастак з Гародні Яраслаў Кірвель:

РР: Падчас „Бардаўскай восені” у Беластоку вы намалявалі цэлыя дзве карціны з удзельнікамі гэтай „Бардаўскай восені”. Ведаю, што плануецца выстава.

Выстава называецца годныя беларусы і сутнасць гэтай выставы заключаецца ў тым, што малюю розных беларусаў, якіх паходзяць з розных сфер нашай культуры, нашага беларускага асяроддзя, якія штосьці робяць для беларушчыны. Пачаўся гэты праект яшчэ ў 2021 годзе, калі я быў у Беларусі і маляваў беларусаў у Беларусі. Потым, калі я іміграваў, то пачаў маляваць маляваць у Польшчы і яшчэ памаляваў у Вільні. Як гэта адбываецца. Я звязваюся або ў жывую, калі на нейкім мерапрыемстве бачу выбітнага беларуса, з якім мы яшчэ не знаёміліся, то падыходжу, знаёмлюся, прапаную, паказваю малюнкі, у перапісцы дасылаю, пішу зварот: „Я хацеў бы, каб вы паўдзельнічалі”. Ужо намалявана больш за 30-ць прац.

РР: Вядома ўжо штосьці пра выставу? Калі яна будзе? Дзе яна будзе?

– Яна запланавана на красавік, нам трэба ўсё ўдакладняць. Як бы афіцыйнай даты пакуль няма, але арыентавацца можна прыкладна на красавік.

РР: У Беластоку?

У Варшаве. Я вучуся і жыву зараз у Варшаве. Гэта сталіца Польшчы, могуць палякі прыйсці, ад Беластока да Варшавы недалёка ехаць. Я вучуся ў Варшаве, таму мне зручней правесці яе ў Варшаве.

РР: Вы пачыналі маляваць гэтыя партрэты ў Беларусі, сярод гэтых партрэтаў ёсць партрэты Сяргея Ціханоўскага, ёсць Святлана Ціханоўская, ёсць Павел Севярынец.

– Маляваў, але гэта было не ў межах выставы.

РР: Але пачыналі менавіта з гэтых людзей?

– Гэта была падтрымка нашага палітычнага руху ў 2020 годзе. Ідэя гэтай выставы нарадзілася таму, што палітычна маляваць адкрыта я ўжо не мог. Каб чымсьці гэта замяніць, гэта была другая палова 2021 года, я прыдумаў вось такі варыянт, маляваць беларусаў і такім чынам працягваць напрамак беларускага мастацтва ў маёй творчасці.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Беларускае Радыё Рацыя