Затрыманых уніяцкага святара і рэдактара ўніяцкай газеты трымаюць у берасцейскім ІЧУ



Затрыманых заўчора ўніяцкага святара і рэдактара ўніяцкай газеты трымаюць у берасцейскім ІЧУ.

Папярэдне, абодвух збіраюцца судзіць па адміністрацыйных справах. Паведамляе „Берасцейская вясна”. 2 лістапада, на Дзяды, затрымалі святара грэка-каталіцкай царквы Ігара Кандрацьева.

СІлавікі прыехалі наўпрост у царкву ды затрымалі айца перад імшай. У той жа дзень быў затрыманы і Ігар Бараноўскі, рэдактар газеты „Царква” (выданне піша пра грэка-католікаў у Беларусі).

Паводле інфармацыі  берасцейскай „Вясны”, абодвух мужчын зараз трымаюць у Ленінскім ІЧУ Берасця (ізалятары часовага ўтрымання).

Іх збіраюцца судзіць па адміністрацыйных артыкулах, але якіх — невядома (як і невядомая дата суду).