У Наваельні рэстаўравалі калону Антона Тызенгаўза



У мястэчку Наваельня завяршылася рэстаўрацыя мемарыяльнай калоны 18-га стагоддзя ў гонар Антона Тызенгаўза, палітычнага і грамадскага дзеяча, рэфарматара. Пра гэта паведаміла раённая газета „Перамога”.

Ініцыятарам аднаўлення выступіў кандыдат медыцынскіх навук, нараджэнец Наваельні Віктар Сушчэвіч.

Так выглядала калона ў час адбудовы:

фота з раённай газеты „Перамога”