Большасць затрыманых навукоўцаў вызваленая?



Паводле не пацверджанай інфармацыі, з 44 затрыманых супрацоўнікаў Акадэміі навук — 41 выйшаў на волю. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Паведамляецца, што трое чалавек знаходзяцца за кратамі. У чым іх абвінавачваюць — невядома.

Два дні таму „Нашай Ніве” стала вядома пра затрыманні навукоўцаў у Акадэміі навук. Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі прыходзілі таксама ў Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры.

У інстытуце філасофіі ў супрацоўнікаў правяралі тэлефоны. Тое ж самае рабілася і ў іншых акадэмічных інстытутах.

Яшчэ ў адным інстытуце сілавікі размаўлялі з супрацоўнікамі ў кабінеце дырэктара. Некаторым прапаноўвалі супрацу з сілавікамі. Усяго па інфармацыі з дзвюх крыніц, затрымліваліся 44 супрацоўнікі.