Ці палепшыла жыццё пенсіянераў падвышэнне пенсій?



З 1 лістапада бягучага года ў Беларусі павялічаны пражытачны мінімум. Адсюль падняты сацыяльныя пенсіі, пенсіі інвалідам 1 групы, людзям 75 і 80 гадоў і дзіцячая дапамога.

Але больш заможным жыццё пенсіянераў не стане, кажа лідар ініцыятывы «Наша пакаленне» Таццяна Зялко:

– Тое, што яны павялічылі, тое, што яны зрабілі больш, ужо даўно пайшло ў кошты. Інфляцыя даўно ўжо гэта ўсё з’ела. Розніца ў 12 рублёў інвалідам першай групы, гэта не хадзячая група, – за гэтыя грошы і памперсы не купіш. Затым асобам, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, раней мінімальная пенсія была 164 рублі 25 капеек, стала 169 рублёў. Гэтая надбаўка неяк дапаможа?

Паводле Таццяны Зялко, сацыяльная пенсія для непрацуючых павялічылася наогул толькі на 2 рублі. Была 82 рублі, стала 84 пры пражытачным мінімуме для пенсіянераў крышку больш 250 рублёў. Кожнае павышэнне пенсій – новы крах для пенсіянераў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя