Хасіды з Ізраілю і ЗША прыехалі ў Слонім



Штогод восенню ў Слонім прыязджаюць яўрэі-хасіды з ЗША і Ізраілю. І вось яны зноў завіталі ў горад над Шчарай, які з’яўляецца радзімай Аўраама Вайнберга (1804-1883) – заснавальніка слонімскага хасідскага руху.

Яўрэі-хасіды некалькі гадоў таму купілі ў Слоніме вялікі дом, побач паставілі намёт, дзе яны жывуць, харчуюцца і моляцца. Штодзённа хасіды наведваюць магілу Вайнберга. Там устанавілі мемарыяльны помнік яму і іншым яўрэем.

Хасіды ў Слоніме будуць знаходзіцца некалькі тыдняў і ўсе гэтыя дні будуць маліцца за Аўраама Вайнберга, а потым зноў паедуць на сваю радзіму.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: gs.by