У Воранаве адкрылі турыстычна-інфармацыйны цэнтр



У раённым цэнтры Воранава адкрыты Турыстычна-інфармацыйны цэнтр. Размяшчаецца ён у будынку мясцовага гатэлю. Пра гэта інфармуе раённая „Воранаўская газета”.

Адзначаецца, што на тэрыторыі раёну шмат адметных мясцінаў, сярод якіх 22 гісторыка-культурныя каштоўнасці, 14 помнікаў архітэктуры, 6 – археалогіі. Распрацавана больш 20 турыстычных маршрутаў, сярод якіх і роварныя. У стадыі распрацоўкі новы турыстычны маршрут „Усе мы бачым Марыю”, які звяжа некалькі культавых аб’ектаў.

На жаль асноўнае афармленне новага цэнтру зроблена па-расейску, а не па-беларуску.