„Фэст экскурсаводаў” у Віцебску



Віцебск па традыцыі далучаецца да агульнабеларускай акцыі “Фэст экскурсаводаў”. Бясплатныя экскурсіі тут пройдуць заўтра, 18 красавіка. Аднак сёлета іх ладзяць не прафесійныя экскурсаводы,  а маладыя аматары гісторыі Віцебску.

Кажа кіраўнік мясцовай арт-сядзібы Уладзімір Булаўскі:

– У суботу будуць дзве экскурсіі ў Віцебску, прымеркаваныя да міжнароднага Дня помнікаў. Праводзіцца ў рамках штогадовага “Фэсту экскурсаводаў”. Ну і натуральна што кожны год мы спрабуем прыдумаць нейкія цікавыя экскурсіі. І ў гэтым годзе прыдумалі такую мініэстафету экскурсій з удзелам навучэнцаў нашага адукацыйнага курсу “Interhistory”.

На суботу запланаваныя дзве экскурсіі: “Задзвінская гісторыя” і “Віцебскае барока”.

Галоўная задума Фэсту экскурсаводаў – пазнаёміць жыхароў канкрэтных рэгіёнаў, гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць, ходзяць кожны дзень, але не заўсёды заўважаюць.

[Not a valid template]

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.